Аплата

Існуе два варыянты доступу да платных артыкулаў на NN.BY: вы можаце падпісацца і атрымаць неабмежаваны доступ да артыкулаў на працягу абранага перыяду ці вы можаце ўнесці пэўную (адвольную) суму на баланс і чытаць толькі цікавыя вам артыкулы.

Для аплаты абярыце на галоўнай старонцы зручны вам варыянт — падпіска або папаўненне балансу, потым зайдзіце ў свой акаўнт і абярыце адзін са спосабаў аплаты: "Аплата праз АРІП" ці "Аплата карткай анлайн".

Падпіска, аплачаная банкаўскай карткай, працягваецца аўтаматычна ў апошні дзень аплачанага доступу. Вы можаце ў любы момант спыніць аўтаматычны працяг падпіскі шляхам адключэння адпаведнай опцыі ў сваім акаўнце.
Аплата анлайн карткай Visa/MasterCard, Белкарт
Пасля таго як Вы націснеце кнопку "Аплаціць карткай анлайн", Вас перанакіруе на спецыяльную абароненую плацежную старонку працэсінгавай сістэмы bePaid, дзе Вам будзе неабходна ўвесці рэквізіты для аплаты і пацвердзіць аплату. Калі ваша картка падтрымлівае тэхналогію 3-D Secure, сістэмай будзе прапанавана прайсці стандартную аднахвілінную працэдуру праверкі ўласніка карткі на старонцы вашага банка (банка, які выдаў вашу картку).

Зважайце, што пасля ажыццяўлення плацяжу на пазначаны вамі электронны адрас прыйдзе пацверджанне аплаты. Просім Вас захоўваць дадзеныя аплат.

Мы прымаем плацяжы банкаўскімі карткамі: Visa, Visa Electron, MasterCard,  Maestro, Белкарт.

Плацяжы банкаўскімі карткамі ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацежная старонка сістэмы bePaid адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы дадзеных (PCI DSS Level 1).  Усе канфідэнцыйныя дадзеныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна абароненыя ад узлому.



Аплата праз сістэму "Разлік"(АРІП)
Сістэма "Разлік" – Аўтаматызаваная Інфармацыйная Сістэма Адзінай Разліковай і Інфармацыйнай Прасторы (АІС АРІП / АИС ЕРИП) створана Нацыянальным Банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэння прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб.

Вы можаце зрабіць плацеж з выкарыстаннем наяўных, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі прыёму плацяжоў, а таксама з дапамогай інстрментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-банк, плацежныя тэрміналы).

Калі Вы аплачваеце ў касе банка, калі ласка, паведаміце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжу праз сістэму "Разлік"(АРІП)/ "Расчет"(ЕРИП).
Таксама паведаміце касіру назву нашага выдання "Наша Ніва" і нумар замовы.

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ТРЭБА:
1. Выбраць
  • Пункт "Сістэма "Разлік" (АРІП)
  • СМІ
  • Н
  • Наша Нiва
2. Платны доступ да nn.by
3. Для аплаты паслуг ўвесці нумар замовы, атрыманы пры афармленні падпіскі
4. Праверыць карэктнасць інфармацыі
5. Здзейсніць плацеж
Падтрымку ў працы з сістэмай "Разлік" (АРІП) аказвае сэрвіс "Хуткi Грош".