Публічная аферта

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. У дадзенай дамове, калі кантэкст не патрабуе іншага, ніжэйпазначаныя тэрміны маюць наступныя значэнні:
"Прадавец" – Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы», якое рэалізуе лічбавы кантэнт, прадстаўлены на сайце http://club.nn.by.
"Пакупнік" - Фізічная асоба, якая заключыла з Прадаўцом дадзеную Дамову аферты на вызначаных ніжэй умовах.
"Аферта" - публічная прапанова Прадаўца, накіраваная да любой фізічнай асобы, заключыць з ім дамову (далей па тэксту - "Дамова") на прапанаваных у ёй умовах.
"Тавар" - лічбавы контэнт, прадстаўленыя на сайце Прадаўца http://club.nn.by.
"Замова" - асобныя пазіцыі з асартыменту Тавара, пазначаныя Пакупніком пры змяшчэнні заяўкі на сайце http://club.nn.by.

1.2. Дадзеная дамова вызначае парадак рэалізацыі Прадаўцом Тавара праз інтэрнэт-краму http://club.nn.by у адпаведнасці з ст. 405 Грамадзянскага Кодэксу Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца публічнай Афертай Прадаўца.

2. ПРАДМЕТ ДАМОВЫ
2.1. Дадзеная Дамова рэгулюе ўзаемаадносіны паміж Прадаўцом і Пакупніком па куплі-продажы Тавару, з выкарыстоўваннем сайта http://club.nn.by шляхам безумоўнага прыняцця умоваў дадзенай Дамовы і заказа Тавару спосабам, указаным на сайце http://club.nn.by.
2.2. Прадавец прымае на сябе абавязак забяспечыць доступ Пакупніку да лічбавага контэнту, прадстаўленага на сайце http://club.nn.by, а Пакупнік абавязуецца аплаціць пакупку ў адпаведнсці з умовамі дадзенай Дамовы.
2.3. Фактам прыняцця Пакупніком умоваў дадзенай Дамовы з'яўляецца факт афармлення заяўкі на сайце http://club.nn.by і аплата Пакупніком сваёй Замовы ў парадку і на ўмовах, вызначаных дадзенай Дамовай.
2.4. Прадавец пакідае за сабой права уносіць змены ў Дамову, паведамляючы аб іх на сайце http://club.nn.by.

3. ПАРАДАК АКАЗАННЯ ПАСЛУГ
3.1. Замова Тавару ажыццяўляецца на сайце http://club.nn.by
3.2. Пры змяшчэнні Замовы на сайце Прадаўца, Пакупнік абавязуецца прадаставіць даставерныя звесткі пра сябе, неабходныя для выканання Замовы Прадаўцом.
3.3. Прадавец абавязуецца выканаць Замову ў тэрмін, усталяваны дадзенай Дамовай.
3.4. Вяртанне Тавару не прадугледжанае ўмовамі дадзенай Дамовы.
3.5. Прадавец абавязуецца не паведамляць асабістыя дадзеныя Пакупніка, а таксама іншую інфармацыю, якая тычыцца Пакупніка і яго Замовы, асобам, якія не маюць дачынення да выканання Замовы.

4. КОШТ, ПАРАДАК І ТЭРМІН АПЛАТЫ
4.1. Кошт Тавару указваецца побач з вызначанай назвай тавара на сайце Прадаўца.
4.2. Кошт Тавару, указаны непасрэдна ў момант афармлення Замовы, з'яўляецца неад'емнай часткай дадзенай Дамовы.
4.3. Кошт Тавару на сайте Прадаўца можа быць зменены ў аднабаковым парадку. Пры гэтым, кошт тавараў, на якія аформлена Замова, застаецца нязменным.
4.4. Аплата Замовы Пакупніком ажыццяўляецца ў беларускіх рублях адным са спосабаў, указаных у раздзеле «Дастаўка і аплата» на сайце Прадаўца http://club.nn.by.

5. АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ
5.1. За невыкананне, альбо выкананне неналежным чынам сваіх абавязацельств па дадзенай Дамове вінаваты бок нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з улікам асаблівасцяў, усталяваных дадзенай Дамовай.
5.2. Усе спрэчкі, звязаныя з дадзенай Дамовай, Бакі абавязуюцца вырашаць шляхам перамоваў. У выпадку, калі Бакі не змогуць вырашыць усе спрэчныя пытанні шляхам перамоваў, усе спрэчкі, якія ўзнікаюць з дадзенай Дамовы, належаць разгляду ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5.3. Бакі вызваляюцца ад адказнасці за поўнае ці частковае невыкананне сваіх абавязацельств па дадзенай Дамове, калі гэта стала наступствам дзеяння абставін неадольнага характару (форс-мажор), узнікшых пасля заключэння дадзенай Дамовы ў выніку падзей надзвычайнага характару, якія Бакі не маглі ні прадбачыць, ні прадухіліць разумнымі мерамі.

6. РЭКВІЗІТЫ

6.1. Бакі беспярэчна пагаджаюцца лічыць рэквізітамі Пакупніка інфармацыю, указаную ім пры афармленні Замовы.

6.2. ПРАДАВЕЦ:
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы», зарэгістраванае рашэннем Мінгарвыканкама ад 21.12.2006 г, УНП 190786828.
ЮРЫДЫЧНЫ АДРАС:
вул. Энгельса, 34а
220030, г. Мінск
Беларусь